З 14 па 19 ліпеня ў Беларусі пройдзе маштабны велапрабег, прымеркаваны да 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Аб гэтым паведаміў начальнік аддзела фізічнай культуры Міністэрства спорту і турызму Іван Мокшын, перадае БелТА.
Маршрут велапрабегу ахопіць Брэсцкую, Віцебскую, Гродзенскую і Мінскую вобласці і будзе падзелены на два этапы: з 14 па 17 ліпеня і з 18 па 19 ліпеня. Старт будзе дадзены ля сцен Брэсцкай крэпасці-героя, а завершыцца маршрут 19 ліпеня ў Мінску каля храма-помніка ў гонар Усіх Святых.
Арганізатарамі мерапрыемства выступаюць Міністэрства спорту і турызму, Беларуская праваслаўная царква, упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцей, а таксама абласныя і раённыя выканаўчыя камітэты. Удзел змогуць узяць аматары веласпорту ад 18 гадоў.
Сёлета ў Віцебскай, Гомельскай і Мінскай абласцях запланавана па 23 такія мерапрыемствы, у Магілёўскай вобласці і Мінску — па 21, у Брэсцкай і Гродзенскай — па 19. Удзельнікі праедуць па памятных мясцінах, звязаных з падзеямі Вялікай Айчыннай вайны