Top.Mail.Ru

У ліпені выяўлена 67 злачынстваў у сферы АПК

У асноўным гэта крадзяжы гаруча-змазачных матэрыялаў, камплектуючых і запасных частак да сельгастэхнікі

Супрацоўнікі органаў унутраных спраў працягваюць працу па кантролі за правядзеннем уборачнай кампаніі. Іх асноўная задача — прадухіленне злачынных замахаў на таварна-матэрыяльныя каштоўнасці прадпрыемстваў аграпрамысловага комплексу. 

У прыватнасці, аператыўнікамі па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі УУС Магілёўшчыны ў Шклоўскім раёне спынена злачынная дзейнасць загадчыка рамонтнай майстэрні і вадзіцеля сельскагаспадарчай арганізацыі, якія выкралі аўтазапчасткі і маторнае масла на агульную суму больш за 10 тысяч рублёў.

Па матэрыялах Калінкавіцкага РАУС распачата крымінальная справа ў дачыненні да трактарыста гаспадаркі, які на сістэмнай аснове краў дызельнае паліва.

«За дробны крадзеж да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты 143 асобы, — адзначыў намеснік начальніка ўпраўлення ГУБЭЗ МУС Сяргей АЎСІЕВІЧ. — Выяўлена 86 выпадкаў незаконнага абарачэння гаруча-змазачных матэрыялаў, канфіскавана звыш 8 тон паліва. Устаноўлены 24 факты кіравання транспартам вадзіцелямі аграпрадпрыемстваў у стане ап’янення. Па выніках праверак захаванасці маёмасці мабільнымі групамі ўнесена звыш 650 прадстаўленняў аб устараненні прычын і ўмоў, якія садзейнічаюць учыненню правапарушэнняў, больш як сто з якіх датычацца разукамплектавання тэхнікі».

Сектар АПК знаходзіцца пад пільным кантролем міліцыі. Усім фактам супрацьпраўнай дзейнасці даецца прынцыповая ацэнка. Комплекс праверачных мерапрыемстваў працягваецца.

Вераніка КАНЮТА

Фота БелТА

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю