Top.Mail.Ru
382

У Ліцэі імя Ф. Э. Дзяржынскага БДУ падвялі вынікі прыёмнай кампаніі 2025 года

Агульны конкурс склаў 6,6 чалавека на месца. Усяго ў гэтым годзе было пададзена 1753 заявы. Абітурыенты маглі ўдзельнічаць у конкурсе на два профілі пры ўмове, што адно з уступных іспытаў будзе агульным. 


Самы высокі конкурс утварыўся па эканамічным кірунку. На 15 месцаў пададзена 154 заявы, што склала 10,3 чалавека на месца. Найбольшая колькасць дакументаў прынята на біялагічны профіль. На 44 месцы пададзена 225 заяў. Конкурс тут складае 5,1 чалавека на месца. У матэматычны клас зарэгістраваліся 214 абітурыентаў (конкурс — 9,7 чалавека на месца), грамадазнаўчы — 210 (конкурс — 9,6), хімічны — 173 (конкурс — 7,9), фізічны — 160 (конкурс — 7,3), інфарматыка-матэматычны — 158 (конкурс — 7,2), гісторыка-грамадазнаўчы — 131 (конкурс — 5,95), філалагічны — 131 (конкурс — 5,95), інфарматыка-фізічны — 111 (конкурс — 5,1), гуманітарны — 60 (конкурс — 2,73), геаграфічны — 26 (конкурс — 3,7). 
  • Залічэнне ў 10 класы ажыццяўлялася па выніках двух пісьмовых уступных выпрабаванняў. Самы высокі прахадны бал — 96 з 110 магчымых быў адзначаны на грамадазнаўчым профілі. Пры паступленні на інфарматыка-матэматычны профіль сёлета неабходна было набраць 92 балы, гісторыка — грамадазнаўчы — 90, філалагічны — 89,5, матэматычны — 87, біялагічны — 83,25, інфарматыка—фізічны — 83, фізічны — 82, эканамічны — 79, гуманітарны — 77,5, хімічны — 71, геаграфічны — 56.
Без уступных выпрабаванняў былі залічаны 19 пераможцаў заключнага этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах і тры ўладальнікі рэкамендацыі наглядальнага савета Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарка. Усяго ў гэтым годзе ў Ліцэй імя Ф. Э. Дзяржынскага БДУ ў 10 класы прынята 264 навучэнцы і сфарміравана 12 класаў па 22 чалавекі.

Алена Вінаградава
arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю