Top.Mail.Ru

У Літве пачаўся бестэрміновая забастоўка педагогаў

У Літве пачалася бестэрміновая забастоўка педагогаў, да якой далучыліся каля 220 навучальных устаноў. У адукацыйных установах, якія ўдзельнічаюць у акцыі, навучальны працэс будзе перарывацца праз адсутнасць выкладчыкаў-забастоўшчыкаў, паведамляюць літоўскія СМІ.

Паводле звестак Прафсаюза работнікаў адукацыі Літвы (LSDPS), у забастоўцы ўдзельнічаюць каля 4 тыс. педагогаў. Яны патрабуюць павысіць афіцыйны каэфіцыент заработнай платы не менш чым на 10%. Старшыня прафсаюза Андрус Навіцкас назваў акцыю адной з найбуйнейшых у гісторыі аб’яднання.

Міністр адукацыі, навукі і спорту Літвы Рамінта Паповенэ раней заяўляла, што ўрад не зможа забяспечыць запытаны педагогамі рост заработнай платы. Прэм’ер-міністр Міндаўгас Сінкявічус таксама заявіў пра адсутнасць магчымасцяў для кампрамісу. Паводле яго слоў, фінансавае становішча дзяржавы не дазваляе вылучыць дадатковыя сродкі на аплату працы педагогаў.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю