Top.Mail.Ru
162

У Літве затрымалі 10 кантрабандыстаў, праводзяцца вобыскі

У Літве супрацоўнікі Службы дзяржаўнай бяспекі правялі маштабную аперацыю ў розных частках краіны. У выніку былі канфіскаваны тавары на суму каля паўмільёна еўра і затрыманыя 10 чалавек, якія падазраюцца ў кантрабандзе, перадае БелТА.



У ходзе вобыску ў чатырох транспартных сродках і месцах пражывання шасці падазраваных было выяўлена і канфіскавана 57 тыс. кантрабандных пачкаў цыгарэт і амаль 30 тыс. еўра наяўнымі. Кошт усіх выяўленых нелегальных цыгарэт, уключаючы ўсе падаткі, якія падлягаюць выплаце ў Літве, складае 295 830 еўра.

Затрыманыя змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання. Як паведамілі ў праваахоўных органах, цяпер праводзяцца допыты, высвятляюцца датычныя да кантрабанды, праводзяцца вобыскі.

2 снежня пагранічнікі, якія дзяжурылі ў раёне вёскі Паажуоле (Варэнскі раён), заўважылі ў лесе аўтамабіль маркі Opel. У ім яны выявілі схованку з больш як 3,5 тыс. пачкаў кантрабандных цыгарэт. Былі затрыманы двое мужчын. Адзін з іх прызнаўся, што не паспеў забраць цыгарэты, бо пачуў, як пад’язджае машына пагранічнікаў. Кошт колькасці цыгарэт, уключаючы ўсе падаткі, якія павінны быць выплачаны ў Літве, складае — 18 512 еўра.

Распачатае дасудовае расследаванне. 

У ходзе двухдзённай аперацыі ў Мажэйкяйскім раёне пагранічнікі выявілі больш за 23,5 тыс. пачкаў кантрабандных цыгарэт. Двое мужчын затрыманыя. Ім пагражае штраф або пазбаўленне волі на тэрмін да васьмі гадоў.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю