Top.Mail.Ru

У Літве затрыманы 13 паліцэйскіх і памежнікаў у справе пра метэашары з кантрабандай

У Літве паліцыя правяла маштабную аперацыю, падчас якой затрыманы 13 супрацоўнікаў сілавых структур, датычных да кантрабанды цыгарэт з выкарыстаннем метэаралагічных паветраных шароў. Пра гэта паведаміла БелТА са спасылкай на літоўскія СМІ.


Гэтую аперацыю ў апошнія дні праводзілі Бюро крымінальнай паліцыі Літвы і Генеральная пракуратура.

Намеснік генеральнага камісара паліцыі Літвы Марус Драудвіла на прэс-канферэнцыі паведаміў, што на гэтым тыдні ўсяго былі затрыманы 27 чалавек, сярод іх — 13 супрацоўнікаў паліцыі і Службы аховы дзяржаўнай мяжы Літвы.

«Члены злачыннай групы выкарыстоўвалі GPS-прылады, а таксама сродкі зашыфраванай сувязі, каб дакладна ведаць, дзе прызямляюцца метэаралагічныя шары. Затым яны забіралі іх, захоўвалі і, вядома, рэалізоўвалі кантрабандныя цыгарэты», — расказаў Марус Драудвіла.


Паводле яго звестак, падчас аперацыі праведзена 74 ператрусы, у якіх удзельнічала больш за 100 супрацоўнікаў паліцыі. З 13 затрыманых службовых асоб трое служаць у Службе аховы дзяржаўнай мяжы Літвы (двое з іх — начальнікі змен). Астатнія 10 — паліцэйскія. Восем з іх — патрульныя Шальчынінкскага раённага камісарыята, адзін следчы з тэрытарыяльнага камісарыята Вільні і адзін крыміналіст (старэйшы следчы) з галоўнага камісарыята паліцыі Віленскага павета.

Цяпер у гэтым дасудовым расследаванні фігуруюць 49 падазраваных, а агульны кошт арыштаванай у іх маёмасці дасягае 4,2 млн еўра.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю