Top.Mail.Ru
223

У Ляхавічах дзяўчына загінула ад атручэння чадным газам

У Ляхавічах дзяўчына загінула ад атручэння чадным газам. Пра гэта паведамілі ў Дзяржэнергагазнагляду.



Няшчасны выпадак адбыўся 9 чэрвеня ў Ляхавічах. Ад атручэння чадным газам загінула 21-гадовая дзяўчына. Трагедыя адбылася праз няправільную работу газавага воданагравальніка. Паводле папярэдняй інфармацыі, праца электравентылятара, самавольна усталяванага ў вентыляцыйным канале, пры шчыльна закрытых вокнах спрыяла перакульванню цягі ў дымавым канале. Праз гэта прадукты згарання газу траплялі ў памяшканні кватэры, стварыўшы тым самым небяспечную канцэнтрацыю чаднага газу. 

Тэхнічнае расследаванне прычын няшчаснага выпадку правядзе спецыяльная камісія, створаная рашэннем мясцовага выканаўчага і распарадчага органа.

Дзяржэнергагазнагляд нагадвае, што выкананне правілаў карыстання газам у побыце — абавязковае патрабаванне для безаварыйнай і бяспечнай работы газавага абсталявання.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю