Top.Mail.Ru

У Лёзна ў гаражы праваахоўнікі выявілі ёмістасці з чалавечымі парэшткамі

У Лёзна ў прыватным гаражы былі знойдзеныя чалавечыя парэшткі. Пра гэта БелТА праінфармавалі ва ўпраўленні Следчага камітэта па Віцебскай вобласці.

Па даных следства, у кастрычніку бягучага года ў міліцыю звярнулася жанчына, якая паведаміла, што яе маці доўгі час не выходзіць на сувязь. Пры правядзенні комплексу аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў праваахоўнікі выявілі ў гаражы, які належыць сям’і пенсіянеркі, металічныя і палімерную ёмістасці з чалавечымі парэшткамі, якія, паводле папярэдняй інфармацыі, могуць належаць зніклай.

На месцы здарэння працавала следча-аператыўная група, у яе ўвайшлі супрацоўнікі следчага ўпраўлення і крыміналістычнага аддзела УСК па Віцебскай вобласці. Следчыя з прыцягненнем спецыялістаў упраўлення ДКСЭ правялі дэталёвы агляд, зафіксавана следавая карціна, канфіскаваныя аб’екты і сляды, па якіх прызначаныя экспертныя даследаванні, у тым ліку судова-медыцынская экспертыза для высвятлення асобы загінулай і прычыны яе смерці. 

Праводзіцца комплекс следчых і іншых працэсуальных дзеянняў, накіраваных на ўстанаўленне абставінаў знікнення жанчыны і асоб, якія валодаюць значнай інфармацыяй. Таксама аналізуюцца атрыманыя матэрыялы і адпрацоўваюцца магчымыя версіі здарэння.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю