У Магілёўскай вобласці ўстанавілі тэрміны збору і нарыхтоўкі дзікарослых ягад брусніц і журавін у бягучым годзе. Адпаведнае рашэнне Магілёўскага аблвыканкама апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БелТА.
Збор, нарыхтоўка (закупка) дзікарослых ягад брусніц дазволены з 14 жніўня, а журавін — з 12 верасня.
Рашэнне ўступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.