З 27 мая праводзіцца планавы вучэбны збор з ваеннаабавязанымі, прызначанымі для камплектавання тэрытарыяльных войскаў Чэрыкаўскага і Краснапольскага раёнаў Магілёўскай вобласці. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Міністэрства абароны.
«На зборы будзе адпрацаваны комплекс мерапрыемстваў, накіраваны на павышэнне навыкаў службовых асоб выканаўчых камітэтаў у пытаннях фарміравання і падрыхтоўкі тэрытарыяльных войскаў да выканання задач», — гаворыцца ў паведамленні.
Асноўная ўвага будзе ўдзелена сумеснаму выкананню задач разнастайнымі сіламі тэрытарыяльнай абароны, у тым ліку тэрытарыяльнымі войскамі, органамі ўнутраных спраў, а таксама падраздзяленнямі ўнутраных войскаў.