Top.Mail.Ru
337

У Магілёўскай вобласці за выхадныя выявілі амаль 650 парушэнняў ПДР

У Магілёўскай вобласці за выхадныя выявілі амаль 650 парушэнняў ПДР. Пра гэта БелТА паведамілі ва УУС Магілёўскага аблвыканкама.



За гэтыя дні ў Магілёўскай вобласці дарожна-транспартных здарэнняў з пацярпелымі не зарэгістравана.

Супрацоўнікі ДАІ выявілі на дарогах вобласці амаль 650 парушэнняў правілаў дарожнага руху. Затрыманыя 7 п’яных вадзіцеляў і 10 бяспраўнікаў.

Да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнні ПДР прыцягнулі 139 пешаходаў. З іх 28 чалавек знаходзіліся ў нецвярозым стане.

Супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі нагадваюць вадзіцелям аб неабходнасці быць вельмі ўважлівымі і асцярожнымі. Трэба ўлічваць умовы надвор’я, не здзяйсняць небяспечных манеўраў, пры неабходнасці — знізіць хуткасць, павялічыць дыстанцыю, каб не губляць кантроль над транспартным сродкам. Пешаходам неабходна пазначыць сябе святлоадбівальнымі элементамі ў цёмны час сутак, быць уважлівымі і асцярожнымі.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю