Top.Mail.Ru

У Магілёўскім абласным драмтэатры адбылася прэм’ера

У Магілёўскім абласным драмтэатры адбылася прэм’ера лірычнай камедыі па п’есе савецкага пісьменніка Валянціна Катаева «Пара кахання» ў пастаноўцы рэжысёра Надзеі Новікавай. Паказ прайшоў з аншлагам.


У цэнтры сюжэту — малады хірург Ігар Шаронаў, якому дзеля двухгадовай камандзіроўкі ў Афрыку тэрмінова трэба знайсці жонку. Разам з любімай бабуляй герой адпраўляецца выбіраць нявесту, але хутка разумее: для сапраўднага шлюбу патрэбна не проста вытворчая неабходнасць, а штосьці больш важнае...


Пастаноўка створана ў рамках Міжнароднага супрацоўніцтва з Федэральным праектам «Развіццё культурнага дыялогу» дзяржаўнай праграмы «Развіццё культуры» пры падтрымцы Міністэрства культуры Расійскай Федэрацыі і Аўтаномнай некамерцыйнай арганізацыі «Рускія сезоны» (г. Масква, Расійская Федэрацыя).


Камедыя напоўнена глыбокімі агульначалавечымі сэнсамі. Асобна хочацца адзначыць бліскучую гульню акцёраў. Яны так добра ўжыліся ў ролі, не шкадавалі эмоцый і ярка прадставілі сваё майстэрства на сцене.



Дарэчы, на такой яркай ноце тэатр закрывае свой 138-ы сезон.

Таццяна ПАДЛІПСКАЯ 
Фота аўтара

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю