У верасні 48-гадовая жыхарка аднаго з аграгарадкоў раёна і 61-гадовы аднавясковец ужылі невядомую вадкасць. Неўзабаве абаім стала дрэнна. Мужчына памёр дома на працягу сутак. Жанчыну з прыкметамі атручвання брыгада хуткай медыцынскай дапамогі даставіла ў бальніцу, аднак праз тыдзень яна таксама памерла.
Для ўстанаўлення прычын смерці ва ўпраўленні ДКСЭ па Магілёўскай вобласці прызначылі судова-медыцынскія экспертызы. Як устанавілі эксперты, мужчына і жанчына памерлі ад вострага атручэння метылавым спіртам. Канцэнтрацыя метанолу ў крыві мужчыны склала 4,6 праміле — у пяць разоў вышэй за смяротную. У крыві жанчыны гэты паказчык дасягаў 0,9 праміле.
У жанчыны атручэнне ўскладнілася сіндромам поліарганнай недастатковасці з паражэннем галаўнога мозгу, печані, нырак і падстраўнікавай залозы.