Новы падземны пераход адкрылі ў Магілёве 31 жніўня на скрыжаванні праспекта Міру і вуліц Якубоўскага і Касманаўтаў.
Новы аб’ект уяўляе сабой падземную галерэю працягласцю 60 м з трыма выхадамі і лесвіцамі з антыслізготным пакрыццём. У халодны перыяд года будзе дзейнічаць падагрэў прыступак. Пераход абсталяваны сістэмай відэаназірання, пяццю святлодыёднымі экранамі і інфармацыйнымі электроннымі табло. Акрамя таго, тут устаноўлены два ліфты для маламабільных груп грамадзян.
Асаблівую атмасферу месцу надае сімволіка Перамогі: над пераходам устаноўлены легендарны танк Т-34. Сакральная тэма знайшла адлюстраванне і ў афармленні самой падземнай прасторы. На сценах — архіўныя здымкі, партрэты Герояў Вялікай Айчыннай вайны, выява ордэна Айчыннай вайны I ступені, якім узнагароджаны Магілёў.