Павіншаваць дзетак са святам і падарыць ім радасць прыйшлі шматлікія ганаровыя госці і валанцёры.
— У Беларусі абарона дзяцінства з’яўляецца важнейшым прыярытэтам дзяржаўнай палітыкі. Шмат робіцца ў медыцынскім накірунку. Мы ўсе сёння віншуем вас са святам. Жывіце здаровыя, шчаслівыя і няхай па жыцці ў вас усё будзе добра. Хутчэй ідзіце на папраўку! Няхай лета вам падорыць толькі станоўчыя эмоцыі, — пажадаў галоўны ўрач МАДБ Ігар Каско.
Кожны маленькі пацыент атрымаў салодкі падарунак, пачаставаўся марожаным, паўдзельнічаў у майстар класах, паглядзеў паказальныя выступленні кінолагаў і нават мог сфатаграфавацца на шматлікіх матацыклах.
Важнай падзеяй свята стала адкрыццё ў новым корпусе фізічнай і рэабілітацыйнай медыцыны гульнявых зон камфорту Таксама ў стацыянар перадалі дарагое спецыялізаванае абсталяванне — разумнае люстэрка. Яно дапаможа настаўнікам-лагапедам-дэфектолагам праводзіць карэкцыйныя заняткі па аднаўленні маўлення.
— Усё гэта было набыта Магілёўскім абласным аддзяленнем Беларускі дзіцячы фонд за кошт сродкаў, сабраных падчас дабрачыннага марафону «Сагрэем дзіцячыя сэрцы», — удакладніла дырэктар абласнога аддзялення Беларускі дзіцячы фонд Ірына Фісюк.
Таццяна Падліпская
Фота аўтара