У хуткім часе па распараджэнні міністра ўнутраных спраў Івана Кубракова ў абласным цэнтры быў сфарміраваны аператыўны штаб, галоўная задача якога — раскрыццё ўчыненага злачынства. У яго ўвайшлі найбольш вопытныя супрацоўнікі розных падраздзяленняў крымінальнай міліцыі МУС, УУС і органаў унутраных спраў магілёўскага гарнізона.
Акрамя таго, да мерапрыемстваў па вышуку і затрыманні злачынца прыцягнуты байцы спецыяльнага падраздзялення па барацьбе з тэрарызмам «Алмаз», АМАПа, ваеннаслужачыя ўнутраных войск МУС, супрацоўнікі Дэпартамента аховы і Дзяржаўтаінспекцыі. Таксама актыўна выкарыстоўваюцца магчымасці Рэспубліканскай сістэмы маніторынгу грамадскай бяспекі.
Аміна НАЗАРАВА
Фота МУС Беларусі
69
У Магілёве невядомы здзейсніў разбойны напад на аддзяленне банка
27.11.2026 | 10:10
Паводле звестак МУС Беларусі, 26 лістапада ў абласным цэнтры каля 17:55 мужчына, пагражаючы прадметам, падобным да пісталета, завалодаў грашовымі сродкамі ў эквіваленце каля васьмі тысяч рублёў і ўцёк з месца злачынства. На тэрыторыі Магілёўскай вобласці былі ўведзены спецыяльныя планы.