У Магілёве пачалі ўключаць ацяпленне ў аб’ектах сацыяльнай сферы, паведамляе БелТА.
У Магілёве пачалі ўключаць ацяпленне ў аб’ектах сацыяльнай сферы, паведамляе БелТА.
З 26 верасня ацяпленне пачнуць падаваць у дзіцячыя дашкольныя, школьныя, лячэбна-прафілактычныя і медыцынскія ўстановы. Таксама сістэмы ацяплення ўключаюць ва ўстановах сацыяльнага забеспячэння, музеях, дзяржаўных архівах. Акрамя гэтага, цяпло пачне паступаць у будынкі бібліятэк і гасцініц, размешчаных на тэрыторыі горада.
Рашэнне было прынята ў сувязі з пагаршэннямі ўмоў надвор’я. Пры сярэднясутачнай тэмпературы паветра вышэй за плюс 10 градусаў сістэмы ацяплення названых устаноў перавядуць у эканамічны рэжым. У выпадку стабільнага павышэння сярэднясутачнай тэмпературы ацяпленне будзе адключана.