Паводле папярэдняй інфармацыі, раніцай 16 кастрычніка 25-гадовы вадзіцель спрабаваў адрамантаваць гідраўлічную сістэму грузавога аўтамабіля MAZ, якая выйшла са строю. Аднак аказаўся заціснуты паміж часткамі транспартнага сродку. Ад атрыманых траўм ён памёр.
На месцы здарэння працавала следча-аператыўная група. Зафіксавана следавая карціна, апытаны сведкі, канфіскавана неабходная дакументацыя.
Як устаноўлена, знаходзячыся паміж шасі і кузавам транспартнага сродку, вадзіцель адкруціў шланг гідраўлічнай сістэмы, у выніку чаго адбылося падзенне ціску і кузаў апусціўся.
Магілёўскім міжраённым аддзелам Следчага камітэта праводзіцца праверка. Асаблівая ўвага будзе ўдзелена прычынам і ўмовам, якія садзейнічалі гібелі мужчыны.