Top.Mail.Ru
76

У Магілёве пройдзе першы маладзёжны праваахоўны форум

Першы маладзёжны праваахоўны форум «Будучыня Беларусі — у надзейных руках!» адбудзецца 17 красавіка ў абласным цэнтры. Мерапрыемства накіравана на прафарыентацыю старшакласнікаў і адкрытыя зносіны з супрацоўнікамі міліцыі, перадае БелТА.



Удзельнікамі форуму стануць навучэнцы 10-11-х класаў. Праграма ўключае адкрыты дыялог з кіраўнікамі ўпраўлення ўнутраных спраў. Школьнікі змогуць задаць пытанні аб службе ў розных падраздзяленнях: крымінальным вышуку, наркакантролі, ДАІ, АМАПе, а таксама ў сферы барацьбы з кіберзлачыннасцю.

Для гасцей падрыхтаваны інтэрактыўныя тэматычныя пляцоўкі, якія арганізуюць супрацоўнікі міліцыі. Пачатак работы пляцовак — у 10.00, афіцыйная частка стартуе ў 11.00. Месца правядзення — Пушкінскі праспект, 7.

Арганізатары запрашаюць школьнікаў прыняць удзел у конкурсе пытанняў. Лепшыя аўтары атрымаюць адказы ад прафесіяналаў і памятныя сувеніры ад УУС. Для ўдзелу неабходна запісаць пытанне ў відэафармаце (гарызантальная арыентацыя) або падрыхтаваць яго ў тэкставым выглядзе.

Заяўкі прымаюцца да 14 красавіка на электронную пошту oios_uvd_mogilev@mvd.gov.by. да ліста трэба прыкласці інфармацыю пра аўтара: прозвішча, імя, узрост, нумар школы і кантактны тэлефон. Абавязковая ўмова ўдзелу — падпіска на тэлеграм-канал «Міліцыя Магілёўшчыны».

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю