Top.Mail.Ru

У Магілёве школьнік атрымаў удар токам на закінутай базе

У Магілёве падлетак атрымаў сур’ёзныя апёкі пасля ўдару токам на тэрыторыі былой лыжнай базы ў Пячэрскім лесапарку. Як паведамляе Smartpress.by., аб’ект безгаспадарны, ён не быў абгароджаны, і на ім адсутнічалі папераджальныя знакі.



Трое школьнікаў зайшлі на закінутую базу і пачалі аглядаць памяшканні. Іх увагу прыцягнулі правады. Адзін з падлеткаў закрануў аголенага ўчастка — і адразу страціў прытомнасць ад удару токам. Як высветлілася пазней, провад знаходзіўся пад напругай.

Двое іншых падлеткаў пабеглі па дапамогу і дабраліся да бліжэйшай станцыі АСВОД. Дарослыя выклікалі скорую, і калі медыкі прыбылі, пацярпелы прыйшоў у сябе. Яго даставілі ў бальніцу з апёкамі кісцяў трэцяй ступені. Цяпер яго жыццю нічога не пагражае.

Пасля здарэння тэрыторыю былой базы абгарадзілі, а на агароджы з’явіліся папераджальныя надпісы.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю