У Магілёве ў возеры патануў падлетак, інфармавалі БелТА ў МНС.
У 16.20 23 чэрвеня паступіла паведамленне аб патанулым у возеры Святое ў Магілёве па вул. Сіманава. Работнікі МНС знайшлі і дасталі з вады падлетка 2011 года нараджэння, смерць якога канстатаваная брыгадай хуткай медыцынскай дапамогі пасля рэанімацыйных мерапрыемстваў.
Сваякам загінулага падлетка аказана псіхалагічная дапамога.