Top.Mail.Ru
117

У Магілёве з 1 жніўня адкрыецца школьны кірмаш

У Магілёве з 1 жніўня адкрыецца школьны кірмаш, дзе можна будзе набыць шмат тавараў для падрыхтоўкі да навучальнага года, паведамляе БелТА.


Кірмаш арганізаваны на пляцоўцы ААТ «Магілёў Атракцыёны» па праспекце Пушкінскім, 1. Там з 1 па 31 жніўня 40 прадаўцоў прапануюць усе патрэбныя школьныя тавары: адзенне і абутак для хлопчыкаў і дзяўчынак рознага ўзросту, у тым ліку для заняткаў спортам, заплечнікі, канцылярскія тавары і іншае.

Асаблівая ўвага ўдзелена таварам беларускай вытворчасці. Бацькі змогуць за адзін раз падрыхтаваць дзіця да школы поўнасцю.

Кірмаш працуе кожны дзень з 11:00 да 19:00.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю