Каманда Беларусі пачынае выступленні на першым у гісторыі чэмпіянаце свету па гандболе сярод дзяўчат не старэйшых за 16 гадоў, паведамляе БелТА.
Планетарны форум-U16 з удзелам каманд 16 краін прымае мараканскі Агадыр. Наша зборная атрымала права выступіць на турніры дзякуючы спецыяльнаму запрашэнню Міжнароднай федэрацыі гандбола (IHF). Касцяк беларускай каманды сфарміраваны з выхаванак Рэспубліканскага дзяржаўнага вучылішча алімпійскага рэзерву, таксама ў склад увайшлі дзяўчаты з клубаў і школ Мінскай вобласці, Гомеля і Брэста.
Па выніках жараб’ёўкі наша зборная аказалася ў групе В. Першы матч на чэмпіянаце свету-U16 беларускі правядуць 16 кастрычніка супраць равесніц з Парагвая, сустрэча пачнецца ў 21.30 па мінскім часе. 18 кастрычніка нашы гандбалісткі згуляюць з венгеркамі (17.00), 20 кастрычніка групавы этап завершыць сустрэча з прадстаўніцамі Гвінеі (17.00).
Квартэт А склалі каманды-U16 Марока, Кітая, ЗША і Казахстана, у пуле С сабраліся дзяўчаты з Германіі, Узбекістана, Мексікі і Туніса, у групу D трапілі Аргенціна, Егіпет, Швейцарыя і Расія. У паўфіналы, якія адбудуцца 22 кастрычніка, выйдуць толькі пераможцы чацвёрак. Астатнія зборныя разыграюць месцы з 5-га па 16-е. Фінал і матч за бронзу назначаны на 24 кастрычніка.