Top.Mail.Ru

У масавым ДТЗ у Мексіцы загінулі 16 чалавек

У Мексіцы ў масавым ДТЗ загінулі мінімум 16 чалавек і яшчэ некалькі лічацца зніклымі без вестак, перадае БелТА.



Буйная аварыя здарылася на аўтадарозе Гвадалахара — Цепік. Паводле звестак, грузавік не змог затармазіць і на хуткасці ўрэзаўся ў некалькі аўтамабіляў, якія спыніліся на трасе праз іншае ДТЗ. Пасля гэтага здарыўся пажар, які ахапіў машыны, што сур’ёзна ўскладніла выратавальныя працы.

У выніку аварыі загінулі як мінімум 16 чалавек, некалькі прапалі без вестак. Цяжкія траўмы атрымалі двое супрацоўнікаў Нацыянальнай гвардыі Мексікі. Кіроўцу грузавіка затрымалі для высвятлення ўсіх абставінаў ДТЗ. На месцы здарэння працягваецца пошукавая аперацыя. Экстранныя службы не выключаюць, што колькасць ахвяр можа ўзрасці.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю