Top.Mail.Ru
257

У маштабным велапрабегу 2 мая паўдзельнічалі больш за паўтысячы прадстаўнікоў будаўнічай галіны

Велапрабег пад назвай «Дарогамі памяці» прымеркаваны да 80-годдзя Вялікай Перамогі. Арганізатарам выступае Беларускі прафсаюз працаўнікоў будаўніцтва і прамысловасці будаўнічых матэрыялаў.


Асаблівасцю мерапрыемства стаў удзел прафактыва, які аднамомантна стартаваў ў розных рэгіёнах краіны. Удзельнікі ахапілі 24 гарады Беларусі і 80 памятных месцаў — каля кожнага такога аб’екта работнікі галіны зрабілі прыпынак і ўсклалі кветкі ў знак павагі і памяці аб гераічным мінулым нашых продкаў. Дарэчы, колькасць кветак была 1418 — менавіта столькі дзён і начэй доўжылася Вялікая Айчынная вайна.

— Мы не маем права забыць тых, хто змагаўся за нашу мірную будучыню. Наш велапрабег — гэта не толькі даніна памяці, але і напамін аб важнасці захавання міру і адзінства. Гэтае мерапрыемства — наш унёсак у захаванне праўдзівай гісторыі, якую важна перадаваць будучым пакаленням. Адзначу, што ініцыятыва знайшла водгук сярод работнікаў. Упэўнены, што гэтае мерапрыемства стане штогадовым і будзе аб’ядноўваць усё больш і больш работнікаў галіны будаўніцтва. А мы ў сваю чаргу будзем пашыраць нашы маршруты па месцах гістарычнай памяці, — адзначыў старшыня Беларускага прафсаюза работнікаў будаўніцтва і прамысловасці будаўнічых матэрыялаў Дзмітрый Прасвіракоў.

photo_2025-05-02_14-02-51.jpg

Так, у кожным горадзе маршрут арганізаваны па цэнтральных вуліцах з прыпынкамі каля памятных і знакавых месцаў. Напрыклад, у Мінску ўдзельнікі праехалі па праспекце Пераможцаў, прафактыў спыніўся побач са стэлай «Мінск — горад-герой», у Гродне наведалі і ўшанавалі памяць на месцы помніка вязням лагера смерці «Шталаг-324», наведалі воінскія пахаванні па вул. Белуша і Перамогі, у Брэсце не пакінулі без увагі крэпасць-герой, у Касцюковіцкім раёне Магілёўскай вобласці работнікі прыехалі да мемарыяла «Смуткуючая маці», на Гомельшчыне прафактыў усклаў кветкі да помніка вязням Мазырскага гета, у Оршы праехалі па Алеі невядомага салдата.

Алена КРАВЕЦ


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю