Top.Mail.Ru

У Маскве ўсклалі вянок да Вечнага агню ў гонар Дня Незалежнасці Беларусі

Цырымонія ўскладання вянка ў гонар Дня Незалежнасці Беларусі і 82-й гадавіны вызвалення краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў адбылася каля Магілы Невядомага Салдата ў Маскве, паведаміла БелТА.



Вянок да Вечнага агню ўсклаў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Расіі Юрый Селіверстаў. Ва ўрачыстай цырымоніі прынялі ўдзел дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Сяргей Глазьеў, генеральны сакратар СНД Сяргей Лебедзеў, член Калегіі (міністр) Еўразійскай эканамічнай камісіі Аляксандр Субоцін, першы віцэ-спікер Дзярждумы Расіі Іван Мельнікаў, прадстаўнікі інтэграцыйных структур, беларускія дыпламаты, расійскія афіцыйныя асобы.

Удзельнікі цырымоніі ўсклалі таксама кветкі да памятных знакаў «Горад-герой Мінск» і «Брэсцкая крэпасць-герой», устаноўленых на алеі гарадоў-герояў у Аляксандраўскім садзе. Цырымонія завяршылася ўрачыстым маршам роты ганаровай варты пад гукі ваеннага аркестра.

У гутарцы з журналістамі Юрый Селіверстаў падкрэсліў, што ў Беларусі Дзень Незалежнасці прымеркаваны да Дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. «Калі б не было гэтай даты тады, у нас бы не было незалежнасці. Адзначыць гэта, аддаць даніну памяці загінулым вельмі важна, таму што ўсё, што мы маем сёння, — заслуга людзей, якія змагаліся за нашу незалежнасць у той цяжкі час», — падкрэсліў ён.

Пасол Беларусі назваў Магілу Невядомага Салдата ў Маскве знакавым месцам, якое ўвасабляе сабой даніну памяці ўсім, хто змагаўся і перамог фашызм.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю