Top.Mail.Ru
69

У Мастацкім музеі Брэста адкрылася выстава «Брэстчына этнаграфічная. Дамачаўскі строй»

Філіял Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея «Мастацкі музей» прадставіў гледачу выставу «Брэстчына этнаграфічная. Дамачаўскі строй», паведаміла БелТА.

У экспазіцыі выставы задзейнічана больш за 100 прадметаў з фондаў музея, якія адлюстроўваюць самабытныя асаблівасці рэгіёна. Узрост экспанатаў розны, ёсць нават асобнікі першай трэці дваццатага стагоддзя. Асаблівае месца нададзена працам па самабытным беларускім рамястве — саломапляценні — народнага майстра Беларусі Веры Гаўрылюк.



На выставе наведвальнікі могуць пазнаёміцца з традыцыйнымі касцюмамі Дамачэўскага ладу, ручнікамі з карункавымі ўстаўкамі, посцілкамі, прадметамі побыту, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і фотаздымкамі, якія адлюстроўваюць эпоху пачатку ХХ стагоддзя.


«Наступная выстава будзе завяршальнай у серыі „Брэстчына этнаграфічная“, яна адлюструе ўсю прыгажосць Брэсцкай вобласці», — падзялілася старшы навуковы супрацоўнік Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея Ганна Дабравольская.

Азнаёміцца з экспазіцыяй можна да 10 мая.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю