Top.Mail.Ru

У Мазырскай школе прайшоў марафон тэматычных дзяжурстваў

Тыдзень дабра


У школьнай руціне, як у калейдаскопе, часам складваюцца такія ўзоры, якія запамінаюцца надоўга. Менавіта такім стаў творчы марафон тэматычных дзяжурстваў, які з бляскам правялі навучэнцы 9 «А» класа сярэдняй школы № 8 г. Мазыра імя Героя Савецкага Саюза Катаева М. М. Яны даказалі, што дзяжурства можа быць не проста абавязкам, а сапраўдным мастацтвам, якое адначасова дарыць веды, добры настрой і клопат. 

Тыдзень пачаўся з важнай тэмы барацьбы з курэннем. З самай раніцы ля ўваходу ў школу дзяжурныя з 9 «А» сустракалі ўсіх вучняў, педагогаў і бацькоў з інфармацыйнымі листами. Яркія памяткі, якія заклікаюць да здаровага ладу жыцця, хутка разышліся па ўсім калектыве школы. А на перасоўнай інфармацыйнай дошцы з’явіўся тэматычны калаж, які на працягу дня прыцягваў усеагульную ўвагу. 


Другі дзень тыдня прайшоў пад лозунгам «Папярэдзіць — значыць абараніць». Дзеці падрыхтавалі і раздалі спецыяльныя закладкі для падручнікаў, у якіх для навучэнцаў і настаўнікаў былі прапісаны карысныя парады па паводзінах у школе, а для бацькоў, якія суправаджаюць дзяцей, — важныя напамінкі, напрыклад, аб неабходнасці праверкі аконных рам і электрапрыбораў дома. Такія маленькія, але значныя дэталі часам становяцца агульным сімвалам вялікай увагі да бяспекі. 

Сярэдзіна тыдня была прысвечана добраму настрою. Хмурныя асобы ў гэты дзень былі проста забароненыя! Дзяжурныя дарылі ўсім папяровыя смайлікі з пажаданнямі, а на інфармацыйнай дошцы заквітнелі тэматычныя малюнкі і «воблакі» з добрымі пажаданнямі. Школа напоўнілася смехам і ўсмешкамі, а атмасфера стала па-сапраўднаму добрай, светлай і радаснай.

У чацвер школу чакала сапраўднае інтэлектуальнае свята — «Дзень умняшек». Раніцай усіх сустракала віктарына, прысвечаная нашай роднай Беларусі. Яе пытанні, схаваныя ў цукерачныя абгорткі, утрымлівалі загадкі і прыказкі патрыятычнай і ідэалагічнай тэматыкі. Каб атрымаць салодкі прыз, трэба было даць правільны адказ. І дзеці, і дарослыя з азартам ўключаліся ў гульню, з задавальненнем дэманструючы сваю эрудыцыю і любоў да роднага краю. А на перасоўнай дошцы былі размешчаны займальныя рэбусы, якія вучні з задавальненнем разгадвалі на перапынках.

Завяршыўся тыдзень важным і актуальным «Днём аховы навакольнага асяроддзя». Старт экалагічнай акцыі быў дадзены прама з раніцы. Дзяжурныя нагадвалі пра важнасць паасобнага збору смецця, беражлівых адносін да рэсурсаў і прыгажосці роднай прыроды.


Падводзячы вынік усяго тыдня, прысвечанага клопату: пра здароўе, бяспеку, веды, настрой і, нарэшце, пра свой дом — планету Зямля, дзежурныя раздавалі памяткі, распрацаваныя школьным лясніцтвам «Жывая Планета».

Тыдзень дзяжурства 9 «А» класа СШ 8 г. Мазыра стаў яскравым прыкладам таго, як ініцыятыва і творчы падыход могуць змяніць школьную прастору. Дзеці не проста выконвалі абавязкі — яны дарылі школе ўвагу, клопат і часцінку сваёй душы. Гэта пяцідзённае падарожжа ад здароўя да бяспекі, ад добрага настрою да патрыятызму і экалогіі надоўга застанецца ў памяці як прыклад таго, што школа — гэта не толькі ўрокі, але і вялікая дружная сям’я. Спадзяюся, што гэты вопыт будзе цікавы і карысны ўсім, хто працуе з дзецьмі. А мы і далей будзе мпрыдумляць і ўвасабляць у жыццё падобныя ініцыятывы, таму што яны дапамагаюць нам выхоўваць не толькі вучняў школы, але і гадаваць сапраўдных грамадзян сваёй краіны. 

Наталля АЛЬХОВІК, кіраўнік школьнага лясніцтва «Жывая Планета», настаўнік матэматыкі ДУА " Сярэдняя школа № 8 г. Мазыра імя Героя Савецкага Саюза Катаева М. М."

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю