Работы па ўзвядзенні моста праз Прыпяць у Мазыры ўступілі ў завяршальную стадыю, паведамляе БелТА.
Будаўнікі прыступілі да добраўпарадкавання новага моста: устаноўлены мачты асвятлення, перыльная агароджа, ідзе іх афарбоўка. З улікам падрадных арганізацый штодня на аб’екце працуюць каля 150 чалавек, задзейнічана каля 60 адзінак тэхнікі. Даўжыня моста праз Прыпяць у Мазыры — аднаго з самых вялікіх у краіне — складае 924 м.