Top.Mail.Ru

У Мазыры жанчына неспадзявана сама сабе пракалола лёгкія і атрымала мінімум 50 раненняў

Жыхарка Мазыра вырашыла заняцца іглаўколваннем ў хатніх умовах — выкарыстала звычайныя шпрыцы замест прафесійных іголак. Адзін з сеансаў ледзь не завяршыўся трагедыяй, паведамляе БелТА.



Жанчына ўводзіла іголкі ў тканкі на задняй паверхні грудной клеткі. У нейкі момант ёй стала дрэнна, і яна выклікала хуткую дапамогу. У бальніцы быў дыягнаставаны двухбаковы пнеўматоракс — вялікая колькасць паветра ў плеўральнай поласці з абодвух бакоў.

Судова-медыцынская экспертыза Мазырскага міжраённага аддзела Дзяржкамітэта судовых экспертыз выявіла множныя колатыя раны па пазваночніку, якія глыбока праніклі ў грудныя поласці і закранулі абодва лёгкя. Па заключэнні экспертаў, раненняў было не менш за 50. Шкода здароўю прызнана цяжкай.

На дадзены момант жыццю пацыенткі нічога не пагражае.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю