Top.Mail.Ru

«У межах нашых курсавых калідораў». Кіраўнік Нацбанка пракаменціраваў сітуацыю на валютным рынку

Старшыня праўлення Нацыянальнага банка Раман Галоўчанка ў эфіры тэлеканала «Першы інфармацыйны» пракаменціраваў сітуацыю на валютным рынку, паведамляе БелТА.



«Сітуацыя абсалютна спакойная, рухі курса ідуць у рамках нашых калідораў. Калі гаварыць пра невялікае аслабленне беларускага рубля да долара, то яно звязана ў першую чаргу з аслабленнем расійскага рубля ў адносінах да долара, — растлумачыў Раман Галоўчанка. — У нас курсаўтварэнне ажыццяўляецца па формуле з улікам нашай валютнай карзіны. Адпаведна, мы крыху аслаблі ў адносінах да амерыканскай валюты. Але зноў жа — гэта ў межах нашых курсавых калідораў».

Кіраўнік Нацбанка таксама звярнуў увагу, што ў ранейшыя гады ў жніўні насельніцтва (перш за ўсё юрыдычныя асобы) выступала пакупніком валют. «Але цяпер і фізічныя, і юрыдычныя асобы валюту прадаюць. Гэта таксама аказвае пэўную падтрымку курса беларускага рубля. Таму ўсё спакойна і стабільна», — запэўніў ён.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю