Top.Mail.Ru

У сталіцы ў мікрараёне № 1 у межах вул. Геалагічнай — Карвата будуюць тры дамы і два паркінгі

У Мінску працягваецца фарміраванне мікрараёна № 1 у межах вул. Геалагічнай — Карвата. Тут узводзяць тры жылыя дамы і два паркінгі, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны».



Паводле звестак «Мінскбуда», у гэтым мікрараёне каля МАПІДа два будынкі: дом № 6 плошчай 7 407 кв. м увядуць у пачатку 2027 года, а дом № 10 на 4 735 кв. м — у 2026-м. Фасады ўпрыгожаць графічныя дрэвы, такі ж стыль выбралі для вонкавага афармлення інжынерных збудаванняў.

Яшчэ адну пабудову па індывідуальным праекце ўзводзіць СУ-19 трэста № 1. Зараз ідзе будаўніцтва 9-га паверха, усяго іх будзе 15. Плошча дома — 10 059 кв. м. ключы ад кватэр плануюць уручыць у 2027 годзе, усё жыллё здадуць з чыставым аздабленнем.

Адначасова з жылымі дамамі будуюць два двухузроўневыя паркінгі адкрытага тыпу, кожны будзе разлічаны на сто машын. Работы вядзе УСР трэста № 1, увод запланаваны на 2027 год.

Ва УКБ Заводскага раёна адзначылі, што забудова мікрараёна працягнецца. Яшчэ два дамы цяпер на экспертызе — мапідаўская «свечка» і індывідуальны маналіт. З’явіцца і трэці паркінг.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю