Top.Mail.Ru
194

У Мінадукацыі распавялі, як знайсці працу

Кансультант упраўлення па справах моладзі Галоўнага ўпраўлення выхаваўчай работы і маладзёжнай палітыкі Міністэрства адукацыі Віялета Краўцова расказала БелТА, у якіх формах можа працаўладкавацца моладзь.



Віялета Краўцова адзначыла, што сістэма адукацыі на пастаяннай аснове вырашае задачы працоўнага выхавання моладзі як непаўналетняй, так і паўналетняй — студэнтаў ВНУ. «Гэтая мера з’яўляецца ў тым ліку прафілактычнай. Акрамя таго, працаўладкаванне ў вольны ад вучобы час з’яўляецца запатрабаваным у моладзі. На дадзены момант хлопцы могуць уладкавацца па некалькіх напрамках: студатрадаўскі рух, які карыстаецца папулярнасцю, часовая працоўная занятасць, індывідуальнае працаўладкаванне, а таксама лагеры працы і адпачынку. Цяпер мы праводзім вялікую інфармацыйную працу ў першую чаргу сярод бацькоўскай грамадскасці», — расказала прадстаўнік Мінадукацыі.

Паводле яе слоў, летась добры вынік паказала арганізацыя гарачай лініі пры адукацыйным ведамстве па інфармаванні бацькоў і навучэнцаў аб магчымасцях па працаўладкаванні. «Гарачая лінія ў нас працавала ўсяго тыдзень, за гэты час паступіла больш за 100 зваротаў, дзе нашымі супрацоўнікамі былі растлумачаны ўсе шляхі працаўладкавання моладзі. Колькасць жадаючых працаваць пастаянна расце. Летась агульная колькасць моладзі ў студатрадах склала каля 58 тыс.чалавек, 50% з якіх былі непаўналетнімі. Усімі формамі занятасці было ахоплена 120 тыс. дзяцей. Мы не спыняемся на дасягнутым. Сёлета ўжо ёсць рост -больш за 5 тыс.чалавек працуюць у студэнцкіх атрадах, іншымі формамі занятасці ахоплена 8,5 тыс. чалавек. Плануем, што за год каля 120 тыс.маладых людзей будуць забяспечаны працаўладкаваннем», — праінфармавала Віялета Краўцова.

Актуальная інфармацыя аб усіх формах занятасці размешчана на інфармацыйнай платформе «Моладзь Беларусі». Там можна знайсці ўсе шляхі арганізацыі сваёй занятасці аж да пераліку дакументаў, якія спатрэбяцца пры працаўладкаванні.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю