У Сусветны дзень здароўя, які штогод адзначаецца 7 красавіка, у Міністэрстве фінансаў нагадалі, што клопат пра здароўе грамадзян — адзін з галоўных прыярытэтаў нашай краіны. А кожны рубель з бюджэту, укладзены ў медыцыну, — гэта ўнёсак у здароўе ўсёй нацыі.
На гэтыя сродкі абнаўляюцца і рамантуюцца бальніцы і паліклінікі, закупляецца сучаснае абсталяванне і лекі, развіваюцца праграмы прафілактыкі і дыспансерызацыі і іншае.
А калі ў лічбах, то ў 2026 годзе выдаткі кансалідаванага бюджэту на гэтыя мэты складуць 15,3 мільярда рублёў, рэспубліканскага бюджэту — 3,3 мільярда рублёў, мясцовых бюджэтаў 12 мільярдаў рублёў, а мінімальны нарматыў бюджэтнай забяспечанасці на аднаго чалавека складае 1 676,7 рубля.
— Здароўе — гэта наша агульная каштоўнасць! Беражыце сябе і будзьце здаровыя, — падкрэслілі ў фінансавым ведамстве.