Top.Mail.Ru

У Мінгарвыканкаме прайшла сустрэча дэлегатаў Усебеларускага народнага сходу ад горада Мінска

Мяркуецца, што пасяджэнне Усебеларускага народнага сходу адбудзецца ў хуткім часе і будзе праходзіць два дні. Яно стане другім у новым канстытуцыйным статусе і восьмым у агульнай складанасці. У Мінгарвыканкаме адбылася першая сустрэча дэлегатаў VІІ УНС ад горада Мінска перад чарговым пасяджэннем. Яна праводзілася ў адпаведнасці з Законам «Аб Усебеларускім народным сходзе».


З дакладам на мерапрыемстве выступіў член Прэзідыума УНС, рэктар БДУІР Вадзім Богуш. Акрамя абмеркавання папярэдніх вынікаў завяршэння пяцігодкі яшчэ адзін важны этап, паводле яго слоў, — планаванне наступнага пяцігадовага перыяду. Гэта ўваходзіць у непасрэдную кампетэнцыю УНС.

«Мы знаходзімся на вельмі важным часовым этапе. Гаворачы пра ролю VІІ УНС, хацеў бы спыніцца на тым, што ён мае вялікае значэнне ў гісторыі суверэннай Беларусі. Нагадаю, што сход праходзіць у новым канстытуцыйным статусе. Пры гэтым, у адпаведнасці з абноўленым Асноўным Законам, УНС — найвышэйшы прадстаўнічы орган народаўладдзя Беларусі. У Канстытуцыі замацаваны пытанні, якія знаходзяцца ў выключнай кампетэнцыі УНС: ён валодае правам зацвярджаць асноўныя кірункі ўнутранай і знешняй палітыкі, ваенную дактрыну, канцэпцыю нацыянальнай бяспекі, зацвярджаць праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь, а таксама заслухоўваць прэм’ер-міністра аб выкананні праграм сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь», — нагадаў Вадзім Богуш.

2025-ы — апошні год пяцігодкі, а таксама час планавання наступнай. Дэлегатам УНС трэба будзе не толькі займаць актыўную пазіцыю, але і ўключацца ў вырашэнне задач, якія сёння стаяць перад краінай.

«У апошні год пяцігодкі можна адзначыць не толькі негатыўныя, але і пазітыўныя бакі. Нагадаю пра мэту, якая ставілася на пяцігодку, — забеспячэнне стабільнасці ў грамадстве, рост дабрабыту грамадзян, нарошчванне сацыяльнага капіталу, стварэнне камфортных умоў для жыцця, працы і самарэалізацыі чалавека. Можам канстатаваць, што, нягледзячы на геапалітычныя змены, змяненне эканамічных умоў, пазіцыянавання нашай краіны на міжнароднай арэне, гарантыі і абавязацельствы дзяржавы ў адносінах да грамадзян выконваюцца. Забяспечаны рост рэальных грашовых даходаў насельніцтва, нізкі ўзровень фактычнага беспрацоўя, нарошчваюцца тэмпы экспарту тавараў і паслуг, выконваюцца тэмпы па будаўніцтве жылля, забяспечваецца макраэканамічная стабільнасць. Акрамя таго, выконваюцца сацыяльныя гарантыі: даступная і якасная адукацыя, высокатэхналагічная медыцына», — адзначыў спікер.

Ёсць і пытанні, якія патрабуюць дадатковай увагі. Сярод іх — нарошчванне інвестыцыйнай дзейнасці, развіццё высокатэхналагічных вытворчасцяў, задзейнічанне і развіццё навуковага і тэхналагічнага патэнцыялу. Найважнейшая задача — забеспячэнне дэмаграфічнай бяспекі: павышэнне нараджальнасці, павелічэнне працягласці жыцця, а таксама прадуманая міграцыйная палітыка.

Усе гэтыя пытанні будуць у зоне ўвагі дэлегатаў УНС, аб шляхах іх вырашэння будуць гаварыць на найбліжэйшым пасяджэнні.


Дэлегат УНС, кіраўнік адміністрацыі Фрунзенскага раёна г. Мінска Арцём Шэгідзевіч паведаміў журналістам, што яму як кіраўніку аднаго з найбуйнейшых раёнаў горада Мінска важна разумець, як будзе развівацца краіна: «Мы павінны клапаціцца пра нашых грамадзян, пра інфраструктуру, якая ў нас ёсць. Важна разумець, што жыхары Мінска і Беларусі — гэта нашы выбаршчыкі, гэта людзі, якія падтрымліваюць уладу, клапоцяцца пра свой горад. І наша задача — прыкласці максімум намаганняў, каб гэта зрабіць. У тым ліку гэта магчыма дзякуючы ініцыятывам і прапановам, якія мы абмеркавалі на сходзе з дэлегатамі».

Моладзі ў Беларусі аказваецца значная падтрымка. Гэта падкрэсліла Марына Грыцава, дэлегат УНС, намеснік дырэктара па рэкламе дзяржаўнага прадпрыемства «Мінскрэклама»: «Як дэлегат УНС, на сустрэчах з працоўным калектывам абмяркоўваю пытанні, якія тычацца маладога пакалення. Па сутнасці ўсе яны звычайныя, надзённыя. У ліку такіх — першае працоўнае месца, статус настаўніцтва, які адлюстраваны ў праграме сацыяльна-эканамічнага развіцця нашай краіны, будаўніцтва жылля, уладкаванне дзяцей у дзіцячыя сады. Вядома, развіццё нашай краіны. Кожны з работнікаў прадпрыемства гатовы зрабіць максімум для таго, каб наша краіна станавілася толькі лепш і квітнела».

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю