Першы і самы распаўсюджаны спосаб — праз банк. З 1 ліпеня 2024 года пенсіянерам ва ўзросце да 70 гадоў, якія пражываюць у гарадах, выплата пенсіі ажыццяўляецца праз базавы банкаўскі рахунак, адкрыты для яе атрымання (як з выпускам карткі, так і без яе).
Маюць выбар: на пошце (у тым ліку з дастаўкай на дом) або праз банк інваліды, пенсіянеры, якія пражываюць у сельскай мясцовасці. Плюс грамадзяне, старэйшыя за 70 гадоў; якія маюць абмежаваныя магчымасці да самастойнага перамяшчэння, якое адпавядае функцыянальнаму класу 3 і вышэй; ажыццяўляюць догляд дзіцяці-інваліда ва ўзросце да 18 гадоў і атрымліваюць дапамогу па доглядзе дзіцяці-інваліда; зарэгістраваныя па месцы жыхарства ў адным жылым памяшканні з інвалідам І групы, якія атрымліваюць пенсію праз аб’ект паштовай сувязі; якія не маюць дакументаў, якія сведчаць асобу, у дачыненні да якіх органамі ўнутраных спраў выдадзена заключэнне аб пацвярджэнні асобы для мэт пенсіённага забеспячэння.
Выдаткі на дастаўку (выплату) пенсій праз пошту вышэйпералічаным катэгорыям грамадзян ажыццяўляюцца за кошт сродкаў бюджэту Фонду сацыяльнай абароны.
У профільным міністэрстве звяртаюць увагу на тое, што калі грамадзянін, які пражывае ў горадзе, не адносіцца да вышэйпералічаных катэгорый, пры жаданні можа таксама атрымліваць пенсію праз пошту, але з аплатай паслугі, што аказваецца яму, за кошт уласных сродкаў.
Якія памеры тарыфаў за выплату або дастаўку пенсій?
Яны прымяняюцца толькі ў дачыненні да грамадзян, якія выбралі спосаб атрымання пенсіённых выплат праз пошту з аплатай паслугі за кошт уласных сродкаў. Так, пры выплаце пенсіі ў аперацыйнай касе пошты — 1,8 рубля; пры дастаўцы пенсіі на дом — 8,5 рубля. Плата будзе за кожную выплату або дастаўку пенсій.