У Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання разгледзелі пытанні экспарту беларускай малочнай прадукцыі ў Расію, паведамілі ў прэс-службе Мінсельгасхарча.
У Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання разгледзелі пытанні экспарту беларускай малочнай прадукцыі ў Расію, паведамілі ў прэс-службе Мінсельгасхарча.
Пашыраная нарада з кіраўнікамі і прадстаўнікамі вядучых прадпрыемстваў малочнай галіны краіны правёў намеснік Прэм’ер-міністра па пытаннях дзейнасці Рэспублікі Беларусь у рамках Саюзнай дзяржавы і адносін з Расійскай Федэрацыяй, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Расіі Аляксандр РАГОЖНІК. Мерапрыемства прайшло на базе Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання пры ўдзеле прадстаўнікоў дзяржустаноў і банкаўскай сферы.
«Былі разгледжаны ключавыя пытанні, якія вызначаюць развіццё гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва. Асаблівая ўвага нададзена вынікам работы з расійскімі гандлёвымі сеткамі і перспектывам заключэння прамых дагавораў на пастаўкі беларускай малочнай прадукцыі», — адзначылі ў прэс-службе.
Удзельнікі нарады абмеркавалі варыянты і ўмовы супрацоўніцтва, пытанні лагістыкі, прававое забеспячэнне, фінансава-эканамічныя разлікі, а таксама механізмы фарміравання адпускных цэн на прадукцыю. Не засталіся без увагі пытанні пашырэння наменклатуры тавараў, якія пастаўляюцца, нарошчвання аб’ёмаў паставак і вытворчасці ўнікальнай прадукцыі, запатрабаванай на расійскім рынку.
Акцэнт быў зроблены на цэнавай палітыцы, забеспячэнні высокай якасці прадукцыі і арганізацыі экспартных паставак. Аляксандр Рагожнік падкрэсліў, што пасольства Беларусі ў Расіі садзейнічае беларускім вытворцам у заключэнні кантрактаў з расійскімі гандлёвымі сеткамі, і паставіў задачу актывізаваць работу ў гэтым кірунку. Ён адзначыў, што паспяховае развіццё галіны патрабуе зладжанай работы ўсіх удзельнікаў працэсу і максімальнай канцэнтрацыі намаганняў у дасягненні пастаўленых мэт.
Яшчэ адна нарада датычылася развіцця паставак беларускай мясной прадукцыі ў Расію. Цяпер работу з гандлёвымі сеткамі РФ вядуць 30 суб’ектаў гаспадарання сістэмы Мінсельгасхарча. Аляксандр Рагожнік падкрэсліў неабходнасць пераводу супрацоўніцтва на новы якасны ўзровень. Ён адзначыў, што беларуская прадукцыя вядомая і карыстаецца даверам расійскіх спажыўцоў. У буйных магазінах вялікіх гарадоў пад яе часта выдзяляюцца спецыяльныя брэндаваныя зоны — «астраўкі», што з’яўляецца эфектыўнай маркетынгавай стратэгіяй, якая прасоўвае наш тавар. Па выніках нарады Аляксандр Рагожнік акцэнтаваў увагу на ключавой ролі гандлёвых сетак у сучасных рыначных умовах. Ён заклікаў прадпрыемствы актывізаваць намаганні і апярэджваць канкурэнтаў.