Top.Mail.Ru
286

У Мінлясгасе агучылі папярэдні памер урону, нанесенага лясному фонду Беларусі ў выніку непагадзі

Першы намеснік міністра лясной гаспадаркі Андрэй Карась пракаментаваў журналістам сітуацыю з бураломамі ў Беларусі.


Так, паводле папярэдніх звестак, з-за непагадзі 9-10 ліпеня пашкоджана каля 1,94 тысячы гектараў — такі аб’ём трэба прайсці толькі аднымі суцэльнымі санітарнымі рубкамі. А значыць, гаворка ідзе пра знойдзеныя вялікія ўчасткі паваленага лесу, якія заўсёды фіксуюць першымі. Затым, як правіла, аб’ёмы яшчэ ўдакладняюцца, а таксама выяўляюцца ўчасткі, дзе патрабуюцца выбарачныя санрубкі — трэба будзе прыбраць частку дрэў, якія не выстаялі перад ветрам.
— Найбольш пацярпела Магілёўская вобласць з 1,8 тысячы гектараў суцэльнымі санрубкамі, а менавіта — Магілёўскі лясгас, дзе 1,24 тысячы гектараў пашкоджана. Для дапамогі гэтаму лясгасу зацверджаны графік працы з іншых лясгасаў, усе прылеглыя раёны даслалі свае брыгады для адводу лесасек. Мы ўжо прыступілі да выяўлення, вызначэння больш дэталёвага аб’ёму суцэльных санітарных высечак, — адзначыў Андрэй Карась.
Ён дадаў, што частка работнікаў лясной гаспадаркі задзейнічана на расчыстцы ў абласным цэнтры і Магілёўскім раёне. А па ўсёй вобласці дапамагаюць у ліквідацыі наступстваў непагадзі каля 60 адзінак тэхнікі і больш за 400 чалавек.
arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю