Top.Mail.Ru
211

У Мінпрацы падлічылі колькасць доўгіх выхадных у 2026 годзе

Пастановай Савета Міністраў ад 22 ліпеня 2025 года № 397 зацверджаны перанос працоўных дзён у 2026 годзе. У адпаведнасці з дакументам працоўны дзень 20 красавіка (панядзелак) пераносіцца на суботу, 25 красавіка. Днямі адпачынку будуць 18 (субота), 19 (нядзеля), 20 (панядзелак) і 21 (аўторак) красавіка — 4 дні. Пры гэтым арганізацыям з улікам спецыфікі вытворчасці (работы) даецца права ажыццявіць перанос працоўнага дня (20 красавіка) на іншы выхадны дзень, які прыпадае на суботу.


У прэс-службе Мінпрацы адзначылі:

— Такім чынам, доўгія выхадныя ў 2026 годзе прыйдуцца на студзень (4 дні — з 1 па 4 студзеня), красавік (4 дні — з 18 па 21 красавіка), май (3 дні — з 1 па 3 мая), ліпень (3 дні — з 3 па 5 ліпеня) і снежань (3 дні — з 25 па 27 снежня).

У ведамстве дадалі, што традыцыйна нерабочымі днямі ў 2026 годзе з’яўляюцца: 1 і 2 студзеня — Новы год, 7 студзеня — Раство Хрыстова (праваслаўнае), 8 сакавіка — Міжнародны жаночы дзень, 21 красавіка — Радаўніца па календары праваслаўнай канфесіі, 1 мая — Свята працы, 9 мая — Дзень Перамогі, 3 ліпеня — Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Дзень Рэспублікі), 7 лістапада — Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі, 25 снежня — Раство Хрыстова (каталіцкае).

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю