У міністэрстве праінфармавалі:
— Прадастаўленне дадатковага бацькоўскага свабоднага дня — гэта абавязак наймальніка, і адмовіць ён не можа, нават калі чалавек заняты няпоўны працоўны дзень. Статус працы (асноўная, па сумяшчальніцтве) і форма занятасці (поўны/няпоўны дзень) значэння не маюць. Аплата за гэты дзень можа быць прадугледжана калектыўным дагаворам або лакальным актам арганізацыі. У іншых выпадках дзень застаецца неаплатным.
Каб аформіць прадастаўленне свабоднага дня, трэба напісаць заяву, папярэдне ўзгадніўшы дзень з наймальнікам, пазначыць канкрэтны дзень або заявіць права на ўвесь год з магчымасцю карэкціроўкі. У сваю чаргу наймальнік павінен выдаць загад.
— Можна адзін раз падаць заяву на ўвесь каляндарны год, а калі ў нейкім месяцы дзень не патрэбны — пісьмова папярэдзіць наймальніка, і загадам гэты месяц выключаць, — удакладнілі ў Мінпрацы і сацабароны.
Спецыялісты адзначылі, што права на дадатковы свабодны дзень не залежыць ад працягласці рабочага часу, колькасці рабочых дзён у тыдні, а таксама наяўнасці або адсутнасці сужэнца (статусы «ў разводзе» або «не працуе» ні на што не ўплываюць).