Хто і як можа атрымаць пуцёўку ў санаторый Мінпрацы і сацабароны, расказалі БелТА ў ведамстве.
Для арганізацыі санаторна-курортнага лячэння і аздараўлення ветэранаў вайны, працы і інвалідаў у сістэме Міністэрства працы і сацыяльнай абароны функцыянуюць чатыры санаторыі: «Белая Вежа», «Бярэзіна», «Вяжуці» і «Ясельда».
Сярэдні кошт пуцёўкі на 15 дзён складае 1,2 тыс. рублёў. Бясплатна адзін раз у два гады паправіць здароўе там могуць інваліды І і ІІ групы незалежна ад занятасці. Пры гэтым суправаджаючыя інвалідаў I групы таксама забяспечваюцца пуцёўкамі бясплатна (без лячэння). Па льготным кошце не часцей як адзін раз у тры гады ў санаторыі могуць заязджаць непрацуючыя ветэраны працы і непрацуючыя інваліды III групы. Аплата, як правіла, складае 15-20 працэнтаў ад кошту пуцёўкі ў залежнасці ад даходу і сезона.
Каб атрымаць пуцёўку ў санаторый сістэмы Мінпрацы і сацабароны, неабходна звярнуцца ў Рэспубліканскі цэнтр па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва па месцы жыхарства.
У 2025 годзе ў санаторыях Мінпрацы і сацабароны аздаравіліся амаль 21 тыс. чалавек.