Так, 3 ліпеня прыпадае на чацвер — у гэты дзень у краіне святкуюць Дзень Незалежнасці. Таму гэта дата ў нашай краіне прызнана афіцыйным выхадным.
Працоўны дзень з пятніцы, 4 ліпеня, пераносіцца на наступную суботу, 12 ліпеня.
Такім чынам, атрымліваюцца чатыры бесперапынныя выхадныя дні: 3,4,5 і 6 ліпеня.
Як патлумачылі ў Мінпрацы, у адпаведнасці з вытворчым календаром у беларусаў у ліпені пры шасцідзённым працоўным тыдні будзе 26 працоўных дзён, а пры пяцідзённым — 22 працоўныя дні.
Разліковая норма працоўнага часу пры 40-гадзінным працоўным тыдні складзе:
- для пяцідзённага працоўнага тыдня з выхаднымі днямі ў суботу і нядзелю — 175 гадзін;
- для шасцідзённага працоўнага тыдня з выхадным днём у нядзелю — 173 гадзіны.
Як быць, калі на перыяд вялікіх выхадных выпадае водпуск, камандзіроўка або навучанне?
У профільным міністэрстве растлумачылі, што калі 4 ліпеня (пераносны дзень) прыпадае на перыяд водпуску (працоўнага, сацыяльнага) работніка, то 12 ліпеня з’яўляецца для яго непрацоўным (выхадным) днём.
Тое самае і з часовай непрацаздольнасцью работніка (калі ён знаходзіцца на бальнічным) — 12 ліпеня будзе для яго непрацоўным (выхадным) днём.
Непрацоўнай будзе субота, 12 ліпеня, і для тых, хто быў прыняты на работу ў перыяд з 30 чэрвеня да 2 ліпеня.
Іншая сітуацыя са службовай камандзіроўкай або навучаннем (напрыклад, курсамі павышэння кваліфікацыі, падрыхтоўкі, перападрыхтоўкі) — 12 ліпеня для работніка з’яўляецца працоўным днём.
А як быць, калі 12 ліпеня (перанесены выхадны) прыпадае на перыяд водпуску?
У Мінпрацы адзначылі, што ў выпадку працоўнага ці сацыяльнага водпуску работніка 12 ліпеня лічыцца днём адпачынку (непрацоўным па графіку).
Што датычыцца хвароб, то пры афармленні бальнічнага 12 ліпеня лічыцца днём часовай непрацаздольнасці работніка.