Top.Mail.Ru
269

У Мінпрацы расказалі пра падтрымку сем’яў з дзецьмі

Дапамогі, абарона занятасці, бясплатнае харчаванне.

Начальнік упраўлення народанасельніцтва, гендарнай і сямейнай палітыкі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Святлана Белаш расказала БелТА аб асноўных мерах падтрымкі сем’яў з дзецьмі ў Беларусі.

Прадстаўнік Мінпрацы падкрэсліла, што асноўныя меры падтрымкі сем’яў з дзецьмі выбудаваныя як на рэспубліканскім, так і рэгіянальным узроўні. «У ліку асноўных мер знаходзіцца матэрыяльная падтрымка — сістэма дзяржаўных дапамог, усяго 11 відаў выплат. Ёсць выплаты пры нараджэнні дзіцяці, штомесячныя выплаты, падтрымка сем’яў з дзецьмі старэйшымі за тры гадоў, якія па аб’ектыўных прычынах маюць патрэбу ў такой падтрымцы, бальнічныя па цяжарнасці і родах, аплатныя бальнічныя ў выпадку хваробы дзіцяці, маці альбо іншай асобы, які ажыццяўляе догляд малога. Далей ідуць гарантыі Працоўнага кодэкса. Тут мы гаворым і аб працоўных адпачынках, і аб абароне занятасці, калі нельга адмовіць у заключэнні кантракту жанчыне, якая выхоўвае дзіця да трох гадоў альбо чакае нараджэння дзіцяці. Таксама ў нас абавязковае падаўжэнне кантракту да спаўнення дзіцяці пяці гадоў са згоды аднаго з бацькоў. А яшчэ ёсць сацыяльныя адпачынкі, свабодныя ад работы дні, развіваецца дыстанцыйная занятасць, якая можа мець камбінаваны характар», — расказала Святлана Белаш.

Што датычыцца аховы здароўя, то ў гэтай сферы таксама прысутнічаюць ільготы. «Прадугледжана бясплатнае забеспячэнне лекавымі сродкамі дзетак да трох гадоў, бясплатнае і льготнае забеспячэнне лекавымі сродкамі дзяцей-інвалідаў да 18 гадоў і іншыя меры. Нельга забываць аб адукацыі, пачынаючы ад субсідзіравання дзяржавай утрымання дзіцяці ў дзіцячай дашкольнай установе. Бо бацькі аплачваюць толькі харчаванне ў перыяд наведвання дзіцем дзіцячага садка, а ўсё астатняе субсідзіруецца дзяржавай. Бацькоўская аплата складае ўсяго толькі 13-15 % ад агульнай сумы ўтрымання малога ў дзіцячым садзе», — праінфармавала прадстаўнік Мінпрацы, адзначыўшы, што для сем’яў з двума дзецьмі плата за ўтрыманне ва ўстанове яшчэ ніжэй, для шматдзетных сем’яў яна зніжаецца на 50 %, а калі дзіцячы сад наведвае дзіця з інваліднасцю, бацькі наогул вызваляюцца ад аплаты. Гаворачы аб школьным харчаванні, Святлана Белаш нагадала, што вучні малодшых класаў харчуюцца бясплатна. Бясплатна харчуюцца ў школах таксама дзеці больш старэйшага ўзросту з малазабяспечаных, шматдзетных і іншых катэгорый сем’яў. «Нельга забываць аб пуцёўках у тым ліку ў дзіцячыя аздараўленчыя лагеры, якія субсідзіруюцца дзяржавай. Гэта значыць сістэма падтрымкі выбудаваная па ўсіх кірунках. І гэта не хаатычны набор мер, а пэўны шэраг гарантый па кожным кірунку жыццядзейнасці сям’і», — падкрэсліла начальнік упраўлення.

Акрамя гэтага, паводле яе слоў, усе рэспубліканскія меры падтрымкі сем’яў з дзецьмі дапаўняюцца рэгіянальнымі. Пры гэтым у кожным рэгіёне ёсць свае мерапрыемствы. Напрыклад, ёсць розныя прэміі, якія ўстанаўліваюцца для заахвочвання мацярынства, выведзены дадатковыя выплаты на выпадак неабходнасці падтрымаць пэўную катэгорыю сем’яў.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю