Top.Mail.Ru

У Мінпрацы расказалі, якія працоўныя гарантыі ёсць у беларусак

Быць супермамай і выдатным спецыялістам


У ведамстве растлумачылі, што пры прыёме на працу забараняецца адмаўляць жанчынам у заключэнні працоўнага дагавора або зніжаць ім заработную плату па матывах цяжарнасці ці наяўнасці дзяцей ва ўзросце да трох гадоў. 

Гэтае правіла распаўсюджваецца таксама і на адзінокіх бацькоў, якія выхоўваюць дзяцей ва ўзросце да 14 гадоў (дзяцей з інваліднасцю да 18 гадоў). У выпадку прыняцця рашэння аб адмове ў прыёме на працу яно павінна быць матываваным і можа быць абскарджана ў судзе. 

Таксама за работнікам захоўваецца працоўнае месца на перыяд знаходжання ў водпуску па цяжарнасці і родах і адпачынку па догляду за дзіцем да дасягнення ім узросту трох гадоў. Калі тэрмін дзеяння кантракта заканчваецца ў гэты час, наймальнік абавязаны яго падоўжыць (са згоды работніка) як мінімум да заканчэння водпуску. Пасля заканчэння водпуску па догляду за дзіцем да дасягнення ім узросту трох гадоў забяспечваецца абарона занятасці маці да дасягнення дзіцем пяці гадоў.

Акрамя гэтага, гарантуецца недапушчэнне скасавання працоўнага дагавора па ініцыятыве наймальніка з цяжарнай жанчынай, маці, якая выхоўвае дзіця ва ўзросце да трох гадоў. Гэта распаўсюджваецца на такія выпадкі, як скарачэнне колькасці або штату работнікаў; неадпаведнасць работніка займанай пасадзе служачага (прафесіі рабочага) або выконваемай працы па стане здароўя або недастатковай кваліфікацыі; працяглая адсутнасць на працы з-за хваробы — больш за чатыры месяцы запар.

Аналагічны падыход прымяняецца ў дачыненні да адзінокіх жанчын з больш дарослым дзіцем — ва ўзросце ад трох да 14 гадоў, дзіцем-інвалідам ва ўзросце да 18 гадоў. Наймальнік абавязаны пайсці насустрач і ўстанавіць няпоўны працоўны дзень або тыдзень пры жаданні жанчыны, якая чакае нараджэння дзіцяці або выхоўвае дзіця да 14 гадоў.

Работнікі з дзіцем ва ўзросце да 16 гадоў (дзіцем-інвалідам — да 18 гадоў) валодаюць пераважным правам на заключэнне працоўнага дагавора аб выкананні працы дома. 

Прадугледжана магчымасць дадатковых свабодных дзён для жанчын, якія выхоўваюць дзіця з інваліднасцю да 18 гадоў, — дадатковы свабодны ад працы дзень у месяц з аплатай у памеры сярэдняга дзённага заробку за кошт сродкаў дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва; траіх і больш дзяцей да 16 гадоў альбо дзіцяці з інваліднасцю да 18 гадоў — дадатковы выхадны дзень у тыдзень з аплатай у памеры сярэдняга дзённага заробку за кошт сродкаў наймальніка.

З 1 студзеня 2024 года замест вольнага дня можа быць скарочаны працоўны дзень (працоўная змена) на адну гадзіну; дваіх дзяцей да 16 гадоў — дадатковы свабодны ад працы дзень у месяц. Аплата такога дня можа прадугледжвацца ў калектыўным дагаворы або лакальным акце наймальніка.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю