У прэс-службе Мінпрацы і сацабароны праінфармавалі:
— Паводле Працоўнага кодэкса ў дзяржаўныя святы і святочныя дні, аб'яўленыя непрацоўнымі, працаваць нельга, але ёсць выключэнні. Прыцягненне да працы ў выхадны афармляецца загадам (распараджэннем) наймальніка. Там павінны быць прапісаныя ўмовы кампенсацыі. За кожную гадзіну працы ў святочныя і выхадныя належыць даплата. Пры здзельнай аплаце працы — не ніжэй за здзельныя расцэнкі. Калі пагадзінная — не ніжэй за гадзінныя тарыфныя стаўкі (аклады).
Ёсць пэўныя абмежаванні па частаце прыцягнення да працы ў выхадныя, дадалі ў міністэрстве. Заканадаўствам устаноўлена, што можна быць занятым сумарна за ўвесь каляндарны год не больш за 12 выхадных дзён.
Пераносы працоўнага часу ўстанаўліваюцца ўрадам. Яны з’яўляюцца абавязковымі, але распаўсюджваюцца толькі на занятых у пяцідзённым працоўным тыдні з выхаднымі ў суботу—нядзелю. Работнік не мае права адмовіцца ад пераносу працоўнага дня.
Са святочнага непрацоўнага дня нельга афармляць працоўны адпачынак, адзначылі ў прэс-службе. Калі перанесены дзень у канкрэтнага работніка не мог быць працоўным з-за водпуску, то і адпрацоўваць яго ў суботу не трэба.