Партрэт сучаснага сацыяльнага работніка ў Беларусі прадставіла прэс-служба Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, паведамляе БелТА.
Прафесія «сацыяльны работнік» мае ярка выяўлены жаночы твар: больш за 90 % працуючых у гэтай сферы складаюць жанчыны.
У краіне сацыяльныя паслугі дома атрымліваюць 113 тыс. чалавек. Прыходзяць на дапамогу пажылым і інвалідам каля 15,7 тыс. сацыяльных работнікаў і памочнікаў па доглядзе. Пры гэтым сярэдняя нагрузка на аднаго сацыяльнага работніка складае 10 падапечных.
У Мінпрацы таксама адзначылі, што попыт на сацыяльныя паслугі за апошнія 5 гадоў павялічыўся на 35 %.