Top.Mail.Ru

Каля «Мінск-Арэны» чакаецца павелічэнне транспартных патокаў 14 кастрычніка

Павелічэнне транспартных патокаў чакаецца па пр. Пераможцаў, вул. Нарачанскай і Ціміразева 14 кастрычніка з 17:00, паведамляе «Мінск-Навіны».


Змяненні звязаны з правядзеннем мерапрыемстваў у МКСК «Мінск-Арэна».

Па даных ДАІ, на вул. Ціміразева (на ўчастку ад вул. Вясёлкавай да вул. Нарачанскай) прадугледзяць месцы для спынення і стаянкі транспартных сродкаў.

Дзяржаўтаінспекцыя рэкамендуе ўлічваць гэту інфармацыю пры выбары маршруту.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю