Top.Mail.Ru
209

У Мінскага планетарыя з’явіцца новы купал з кручэннем на 360 градусаў

У Мінскага планетарыя з’явіцца новы купал з кручэннем на 360 градусаў. Пра гэта паведамляе БелТА.


Будаўнікі трэста № 35 (генпадрадчык БУ-199) пачалі мадэрнізацыю незвычайнага аб’екта — абсерваторыі Мінскага планетарыя ў парку Горкага.

«Будынак 1967 года пабудовы, цыліндрычнай формы, у вышыню па купале 12 м, у дыяметры — 5,5. На верхні ўзровень, дзе знаходзіўся ўнікальны тэлескоп, вядзе вінтавая лесвіца. На пачатковым этапе будаўнікі разбіраюць старыя канструкцыі. Далей канструктыў адновяць, зманціруюць новыя вітражныя сістэмы, пракладуць сеткі электразабеспячэння, выканаюць аздабленне і добраўпарадкаванне. Каля будынка з’явіцца новы купал з кручэннем на 360° са спецыяльнымі створкамі. Кожная калона будзе абсталявана падсветкай», — паведамілі ў ДВА «Мінскбуд».

На час рамонту тэлескоп быў перавезены, але праз тры месяцы (столькі будаўнікам адведзена на мадэрнізацыю будынка) аптычная сістэма вернецца на сваё месца, каб усе ахвотныя маглі ў дзённы і вячэрні час сачыць за жыццём свяціл.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю