Top.Mail.Ru
132

У Мінскай вобласці на дарогах затрымалі за выхадныя больш за 50 бяспраўнікаў

У Мінскай вобласці супрацоўнікі ДАІ за выхадныя затрымалі больш за 50 бяспраўнікаў. Пра гэта БелТА паведамілі ва УДАІ УУС Мінаблвыканкама.



За мінулыя выхадныя ў вобласці зарэгістравана 87 ДТЗ без пацярпелых, у якіх транспарт атрымаў механічныя пашкоджанні.

Супрацоўнікі абласной ДАІ выявілі больш за 1,6 тыс. парушэнняў з боку ўдзельнікаў дарожнага руху. Затрымана 9 нецвярозых вадзіцеляў, спынена 53 факты кіравання транспартам асобамі, якія не маюць права кіравання, 16 выпадкаў невыкарыстання зімовых шын пры ўдзеле ў дарожным руху і 210 фактаў невыкарыстання рамянёў бяспекі. Таксама 70 вадзіцеляў грэбавалі правіламі бяспечнай перавозкі непаўналетніх пасажыраў.

Акрамя таго, больш за 300 уразлівых удзельнікаў дарожнага руху (пешаходы, веласіпедысты) прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці. З іх 73 знаходзіліся ў нецвярозым стане, яшчэ больш за 140 не былі пазначаны святлоадбівальнымі элементамі.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю