Top.Mail.Ru
170

У Мінскай вобласці на Вадохрышча можна будзе бяспечна акунуцца ў 36 месцах

Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Мінскага аблвыканкама.



Так, у Мінскім раёне бяспечна акунуцца можна будзе на пляжы Валчковіцкага вадасховішча, у раёне трэцяга пляжа Заслаўскага вадасховішча паблізу выратавальнай станцыі «Заслаўе-1», а таксама станцый «Крыніца», «Вяча».

Месцы для акунання афіцыйна адкрыюцца таксама на гарадскіх пляжах Беразіно, Вілейкі, Жодзіна, Смалявічаў, Стоўбцаў, Чэрвеня, Клецка і Мар’інай Горкі. У Барысаўскім раёне палонкі падрыхтуюць у райцэнтры на цэнтральным гарадскім пляжы ракі Бярэзіна, а таксама на сажалцы ў вёсцы Барань.

  • У Мядзельскім раёне ратавальнікі АСВОДа будуць дзяжурыць у раёне станцый, а таксама за іх межамі — на рацэ Скема каля вёскі Гатавічы.

  • У Лагойску традыцыйна масавае акунанне на Вадохрышча пройдзе на крыніцы каля храма Свяціцеля Мікалая Цудатворца. У Нясвіжскім раёне месцам прыцягнення ахвотных акунуцца ў вадохрышчанскія воды стане крыніца ў вёсцы Качановічы, а ў Смалявіцкім — крыніца ў вёсцы Пятровічы Драчкаўскага сельсавета.

  • У Валожынскім раёне можна будзе акунуцца ў крыніцах, размешчаных у самым райцэнтры, а таксама ў аг. Вішнева, Ракаў, вёсцы Лоск Гарадзькоўскага сельсавета і на адкрытым вадаёме ў г. п. Івянец.

  • У Дзяржынскім раёне такія месцы вызначаны ў вёсцы Вітоўка Фаніпальскага сельсавета, дзе ёсць святочная крыніца, і на тэрыторыі ТАА «Сэрвісны цэнтр «Веста».

На Вадохрышча ў месцах правядзення масавага акунання ў Мінскай вобласці будуць дзяжурыць 80 работнікаў МНС, у таксама будзе задзейнічаны персанал усіх выратавальных станцый АСВОДа, якія будуць дзяжурыць па 20 адрасах арганізаваных масавых акунанняў.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю